Двух міліцэйскіх падпалкоўнікаў вінавацяць у банкаўскім махлярстве

Прычым падпалкоўнік Андрэй Падабед быў начальнікам аддзела, а Гур'янаў — яго падначаленым. Як піша "Ежедневник", на міліцыянтаў пачалі крымінальную справу па падазрэнні ў крадзяжы сродкаў "Ідэя Банка".



Паведамляецца, што спярша крымінальная справа была пачатая на 27-гадовую жанчыну і 28-гадовага мужчыну — жыхароў Мінска. Іх падазраюць у тым, што падманным шляхам атрымалі амаль 20 мільёнаў рублёў, якія належаць "Ідэя Банку". Падчас следства выявілася, што саўдзельнікамі злачынства з'яўляюцца два падпалкоўнікі сталічнай міліцыі. Аднаго з іх затрымалі.



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі