Трое "прыморскіх партызанаў" атрымалі пажыццёвыя тэрміны зняволення

Удзельнікі банды "прыморскіх партызан" Аляксандр Коўтун, Уладзімір Ілюцікаў і Аляксей Нікіцін былі прызнаныя вінаватымі ў забойствах міліцыянераў, выкраданні людзей, рабунках. Свае пажыццёвыя тэрміны яны правядуць у калоніі асаблівага рэжыму. Максім Кірылаў атрымаў 22 гады калоніі строгага рэжыму і два гады абмежавання волі, Раман Саўчанка — 25 гадоў калоніі строгага рэжыму і два гады абмежавання волі. Вадзіма Коўтуна прызналі вінаватым у саўдзеле ў забойстве грамадзянскай асобы і прысудзілі да васьмі гадоў і двух месяцаў калоніі строгага рэжыму, інфармуе РІА "Новости".



Нагадаем, банда "прыморскіх партызанаў" была ліквідаваная ў чэрвені 2010 года ва Усурыйску. Следства абвінаваціла яе ўдзельнікаў больш чым у 30 злачынствах. Узброеныя "партызаны" палявалі на мясцовых міліцыянераў. Іх удалося знайсці і затрымаць у выніку спецаперацыі з прыцягненнем значных сілаў праваахоўнікаў, двое "партызан" загінулі.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі