Дрыфт на возеры пад Мазыром: аўто правалілася пад лёд (відэа)

Дрыфт на возеры пад Мазыром: аўто правалілася пад лёд (відэа)

Дрыфт на возеры ў Мазырскім раёне няўдала скончыўся для аматара экстрыму. Відэа гэтага незвычайнага заезду з'явілася ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" 2 снежня. 

Здарэнне адбылося паміж вёскамі Васькаўка і Каменка. Кіроўца аўто вырашыў, верагодна, пакрасавацца і пачаў дрыфтаваць па тонкім лёдзе возера. Недалёка ад берага аўтамабіль праваліўся пад лёд.

Па дапамогу да ратавальнікаў, у ДАІ ды Таварыства ратавання на вадзе (ОСВОД) ніхто не звяртаўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі