Другую віцэ-місіс свету-2017 у Беларусі затрымалі за ўдзел у пратэстах

У Беларусі затрымалі Дар'ю Рэут, другую віцэ-місіс свету-2017, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

У праўладных тг-каналах яе вінавацяць ва ўдзеле ў жаночай акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года. У Дар'і ёсць непаўналетні сын.

Праўладныя тэлеграм-каналы размясцілі фатаграфію Рэут на фоне дзвярэй і скрыншот яе запісу ў Фэйсбуку ад 15 жніўня 2020 года. Яна выказала захапленне беларусамі, якія выйшлі на пратэсты: "Я так ганаруся сваёй краінай. Я так ганаруся кожным з вас. Нарэшце мы змаглі даказаць усяму свету, хто мы такія і на што здольныя. Моцная, смелая, згуртаваная нацыя з усмешкай на твары, гатовая прыйсці на дапамогу, гатовая змагацца за справядлівасць, за свае правы, за светлую будучыню сваіх дзяцей. Разам мы неверагодная сіла і ўсё і ўсіх пераможам".

Пазней Дар'я выдаліла запіс з сваёй старонкі, але сілавікі паспелі зрабіць скрыншот.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.