Другі вывазны рэйс з Мінска адкладзены па просьбе МЗС Ірака

Другі вывазны рэйс з Мінска адкладзены па просьбе МЗС Ірака

Сённяшні рэйс у Ірак, які мусіў вывезці бежанцаў з Мінска, адкладзены па просьбе МЗС Ірака. Пра гэта журналістам РІА "Новости" паведамілі ў кампаніі Iraqi Airways.

Як распавядала Еўрарадыё, пра адмену рэйсу стала вядома яшчэ напярэдадні. Адмена адразу абрасла чуткамі. Спярша гаварылася, што гэта рашэнне самой Iraqi Airways. Потым тэлерадыёкампанія "Мір" паведаміла, быццам Еўрасаюз не аплаціў рэйс.

Першым рэйсам з Мінска ў Багдад вылецеў 431 чалавек. Другога рэйса, па звестках афіцыйнага Мінска, у аэрапорце чакаюць каля 200 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі