Другі расійскі гумканвой стаіць у Растоўскай вобласці ля мяжы з Украінай

Расійскі гуманітарны канвой, прызначаны для жыхароў паўднёвага ўсходу Украіны, стаіць без руху каля Каменска-Шахцінскага Растоўскай вобласці недалёка ад мяжы з Украінай. Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Украіны. 
 
Украіна да гэтага часу не мае ніякай інфармацыі пра характар грузу другога "гуманітарнага канвою" Расійскай Федэрацыі для Данбаса. 

Пакуль няма канчатковага рашэння наконт гэтага канвою і наконт таго, якім чынам ён пойдзе — чыгункай або машынамі. Кіраўнік Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны Ігар Білавус адзначыў, што ўкраінскі бок не мае абсалютна ніякіх звестак пра змест канвою. 

Фота — LifeNews

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі