Другі энергаблок Беларускай АЭС уведзены ў прамысловую эксплуатацыю
![Пётр Пархомчык падпісвае дакумент](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/123123112.jpg.webp?itok=kagWsMPb)
Пётр Пархомчык падпісвае дакумент / t.me/belenergo/
Другі энергаблок Беларускай АЭС уведзены ў прамысловую эксплуатацыю. 1 лістапада адпаведны дакумент падпісала прыёмная камісія пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Пятра Пархомчыка.
Як піша Белэнерга, рашэнне камісіі "грунтуецца на станоўчых заключэннях наглядных органаў і рабочай камісіі БелАЭС, а таксама на падставе выдадзенай МНС ліцэнзіі на прамысловую эксплуатацыю другога энергаблока". У цяперашні час блок працуе "на намінальнай магутнасці".
Другі энергаблок БелАЭС упершыню ўключылі ў сетку 13 траўня 2023-га, пасля неаднаразова адключалі. З верасня праводзілася комплекснае апрабаванне яго абсталявання.
А першы энергаблок адключаны, на ім вядуцца прафілактычныя і рамонтныя работы.
![Другі энергаблок Беларускай АЭС уведзены ў прамысловую эксплуатацыю](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/444445.jpg.webp?itok=oJoZxsYm)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.