Домрачавай падарылі рарытэтную вінтоўку і трохпакаёўку ў цэнтры Мінску

Кіраўнік федэрацыі біятлона, старшыня КДБ Валерый Вакульчык выказаў падзяку спартсменам, трэнерам, медперсаналу і супрацоўнікам сэрвіс-брыгады за высокі прафесіяналізм і выдатна выкананую працу на зімовых Алімпійскіх Гульнях у Сочы, паведамляе сайт федэрацыі.



Дар'я Домрачава, якая заваявала тры залатыя ўзнагароды на Алімпіядзе ў Сочы, атрымала ў падарунак ад федэрацыі вінтоўку Мосіна ўзору 1891 года. Акрамя таго, гендырэктар фірмы "Трайпл" Юрый Чыж уручыў ёй ключы ад трохпакаёвай кватэры ў цэнтры Мінска плошчай 268 кв.м.



Бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў у Сочы Надзея Скардзіна атрымала ад федэрацыі сімвалічны падарунак — дакладную копію Вялікага глобуса. Гэты падарунак спартоўка зможа паставіць у новай аднапакаёвай кватэры. Яе падарыў гендырэктар кампаніі "Спортюніян-Трэйдынг" Сяргей Булыгін.



Галоўнаму трэнеру нацыянальнай каманды па біятлоне Андрыяну Цыбульскаму ўручылі корцік. Першаму трэнеру Домрачавай расіяніну Альберту Мусіну ўручылі прэмію 90 тысяч долараў. Першаму трэнеру Скардзіны Аляксандру Кротаву — 10 тысяч долараў.



Фота — biathlon.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі