Домрачава заняла 5-е месца ў гонцы пераследу на чэмпіянаце свету па біятлоне

У нядзелю ў карэйскім Пхенчхане працягваецца чэмпіянат свету па біятлоне. У жаночай гонцы пераследу на 10 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі беларуска Дар'я Домрачава заняла пятае месца.
Золата заваявала шведка Хелена Юнсан. Срэбра дасталося немцы Каці Вільхельм, бронза - Вользе Зайцавай з Расіі.

Беларуска Вольга Назарава была 26-й, а Людміла Калінчык - 50-й. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі