Долар патаннеў яшчэ на 120 рублёў

У пятніцу, 24 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі, па выніках якіх долар патаннеў на 120 рублёў да 14 240 рублёў. Пры гэтым курс еўра наадварот рэзка вырас адразу на 170 рублёў і склаў 15 500 рублёў. Курс расійскага рубля ўмацаваўся: сёння ён узрос на 4,5 беларускіх рубля і склаў 284 беларускіх рубля.

Нагадаем, што напярэдадні, 23 красавіка курс долара знізіўся на 220 рублёў і склаў 14 360 рублёў, еўра абваліўся на 350 рублёў — да 15 330, курс расійскага рубля вырас з 272 да 279,5 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі