Долар патаннеў на 33 рублі, еўра — на 377

У чацвер, 27 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 33 рублі і складае 17 667. Еўра таксама патаннеў — на 377 — да 19 979 рублёў. Курс расійскага рубля вырас з 255,13 да 261,27.

Беларускі рубель аслабеў да кошыку валют на 0,33%.

Нагадаем, у сераду, 26 жніўня, курс долара знізіўся на 136 рублёў і складаў 17 700, курс еўра знізіўся на 118 — да 20 356 рублёў. Курс расійскага рубля вырас з 253,72 да 255,13.


Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі