Долар на біржы вырас на 130 рублёў

24 лютага курс беларускага рубля на біржы панізіўся на 0,44% ў адносінах да кошыку валютаў.

Курс долара вырас на 130 рублёў. Цяпер 1 долар роўны 14 990 рублям.

Еўра таксама падаражэў, але не так заўважна — толькі на 100 рублёў. Яго курс — 16 980 рублёў.

Курс расійскага рубля ў аўторак панізіўся з 239 да 236,5 беларускага.

Фота — maxmir.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі