Долар і еўра ў Беларусі 15 чэрвеня зноў выраслі

Долар і еўра ў Беларусі 15 чэрвеня зноў выраслі

У чацвер, 15 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША павялічыўся — з 1,8771 да 1,8840, курс еўра таксама працягвае расці — з 2,1048 да 2,1071 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2808 беларускага (у сераду — 3,2929).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 14 чэрвеня курс долара ЗША вырас — з 1,8750 да 1,8771, курс еўра таксама павысіўся — з 2,1013 да 2,1048 беларускага рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі