Долар 17 жніўня патаннеў яшчэ на 4,5 капейкі
![Беларускі рубель умацаваўся адносна долара і еўра / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/daliar-1708.jpg.webp?itok=UiPkclb-)
Беларускі рубель умацаваўся адносна долара і еўра / Еўрарадыё
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 17 жніўня беларускі рубель ўмацаваўся адносна большасці валют.
Курс долара панізіўся на 4,5 капейкі — да 3,1472 рубля.
Курс еўра згубіў 2,52 капейкі — да 3,48 рубля.
На 6,8 капейкі паменшаў курс юаня. За 10 юаняў на біржы сёння давалі 4,2975 рубля.
Вырас толькі расійскі рубель — на 5,11 капейкі. За 100 расійскіх на біржы давалі 3,3434 беларускага рубля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.