Долар 12 лютага патаннеў на 30 рублёў, еўра — на 10

У чацвер, 12 лютага, па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы долар патаннеў на 30 рублёў і цяпер яго курс складае 15300 рублёў. Еўра патаннеў на 10 рублёў — да 17320. Курс расійскага рубля знізіўся з 232 да 229,5 беларускага рубля.

Нагадаем, у сераду, 11 лютага, долар падаражэў адразу на 130 рублёў і яго курс складаў 15330 рублёў. Еўра вырас на 120 рублёў і яго курс дасягнуў 17330 рублёў. Курс расійскага рубля знізіўся на 1 рубель — да 232 беларускіх рублёў.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі