Долар 11 лютага падаражэў на 130 рублёў, а еўра — на 120

У сераду, 11 лютага, па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы долар падаражэў адразу на 130 рублёў і цяпер яго курс складае 15 330 рублёў. Еўра вырас на 120 рублёў і яго курс дасягнуў 17 330 рублёў. Курс расійскага рубля пры гэтым знізіўся на 1 рубель — да 232 беларускіх рублёў.

Нагадаем, што ў аўторак, 10 лютага, па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара знізіўся на 10 рублёў — да 15200 рублёў, курс еўра знізіўся на 40 — да 17210, курс расійскага рубля не змяніўся і па-ранейшаму складаў 233 беларускія рублі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі