Доктар пра збітага ў спецвучэльні падлетка: Траўма характэрная для падзення

Доктар пра збітага ў спецвучэльні падлетка: Траўма характэрная для падзення

16-гадовы Андрэй, які ўцёк са спецвучэльні і атрымаў траўму пазваночніка, цяпер знаходзіцца ў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. Паводле чыноўнікаў з Мінадукацыі, ён атрымаў траўму не падчас збіцця, а падчас уцёкаў, скочыўшы праз плот.

Дактары Магілёўскай абласной бальніцы патлумачылі Еўрарадыё, што такія траўмы характэрныя якраз для падзення.

Доктар хірургічнага аддзялення Генадзь: “Складана сказаць, як яно адбылося. Але з нашай практыкі кампрэсійныя пераломы пазванкоў звязаныя з падзеннем на ногі, ці на ягадзіцы. Гэта характэрна для чалавека, які ўпаў з вышыні”.

Таксама лекары пацвярджаюць, што з такой траўмай хлопец мог рухацца і нават некаторы час не заўважаць яе.

Нагадаем, 26 лістапада шасцёра падлеткаў уцяклі са спецвучэльні закрытага тыпу. Калі іх злавілі, уцекачоў збілі супрацоўнікі спецвучэльні. Адзін з іх апынуўся ў лякарні. На дырэктара інтэрната і яго намесніка распачалі крымінальную справу, яны ўзятыя пад варту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі