Для рэзідэнцыі Лукашэнкі купляюць посуд, аздоблены золатам і плацінай

Адпаведную заяўку на партале дзяржзакупак размясціла ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама.



У аўкцыённых дакументах згадана, што частка посуду павінна быць вытворчасці фірмы Falken-Porzellan, піша charter97.org.



Falken-Porzellan — нямецкі вытворца парцаляну найвышэйшай якасці. Посуд гэтай фірмы вылучаецца "вытанчаным дызайнам, дасканалай беллю, цвёрдасцю і багатым глянцам у спалучэнні з чыстым золатам і плацінай у 24 караты". Кошт такога посуду досыць высокі па мерках Беларусі. Напрыклад, невялікі сталовы сервіз абыйдзецца больш чым у 1000 долараў.



Паводле дакументаў, прадмет закупу складаюць сотні такіх унікальных сталовых прыбораў. Увесь посуд павінен быць аздоблены афіцыйным гербам Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі