Дэвід Лінч запіша рок-альбом

Культавы амерыканскі рэжысёр Дэвід Лінч ужо тры гады не здымае новых фільмаў, а замест гэтага ездзіць па свеце з лекцыямі пра трансцэндэнтальныя медытацыі.
І вось зараз, Дэвід Лінч абвясціў пра новы музычны рэліз – загадкавы альбом “Fox Bat Strategy: A Tribute to Dave Jaurequi”. Пакуль пра дыск вядома мала: трэкліст будзе складацца з сямі песень, аўтар тэкстаў – сам Лінч і альбом будзе прасякнуты змрочным гучаннем рока пяцідзесятых. Прычым цёмны рок у ім будзе гранічыць з эксперыментальным джазам.

Fox Bat Strategy – гэта назва гурта сесійных музыкаў, якімі кіраваў Дэвід Лінч падчас запісу. Усе гэтыя музыкі раней ўдзельнічалі у працы над фільмам Дэвіда Лінча “Агонь, ідзі са мной” (паўнаметражнага дадатку да легендарнага серыяла “Твін Пікс”).

Трэкліст выглядае наступным чынам:
1. "They Go Down"
2. "Lost on Cahuenga"
3. "Almost an Angel"
4. "Shoot the Works"
5. "You're the One"
6. "Rollin' Down With You"
7. "I Dream of You"

lenta.ru
Фота hollywoodtoday.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі