Вы тут

Дэпутаты прагаласавалі за змены ў закон аб СМІ ў другім чытанні

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

14 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі за змены ў закон аб СМІ ў другім чытанні. "За" былі 97 чалавек, не галасавала Ганна Канапацкая, а Алена Анісім устрымалася, інфармуе партал tut.by. Сярод правак адзначаюць магчымасць абскардзіць рашэнне Мінінфарма ў судзе, знікла норма пра штрафы для інтэрнэт-рэсурсаў, змянілася вызначэнне іх уладальніка. Таксама дакладна вызначана, што інтэрнэт-рэсурс, які не зарэгістраваны ў якасці сеткавага выдання, не з'яўляецца сродкам масавай інфармацыі.

У першым чытанні дэпутаты прынялі змены ў закон аб СМІ 19 красавіка. Тады "за" былі 98 чалавек, "супраць" — 2, яшчэ двое ўстрымаліся. Адно з галоўных новаўвядзенняў — ідэнтыфікацыя асобаў, якія пакідаюць на сайтах у інтэрнэце каментары.