Вы тут

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў трымаюць дыстанцыю, але без масак

Палата прадстаўнікоў, 9 красавіка 2020-га / БЕЛТА

У Авальнай зале Палаты прадстаўнікоў дэпутаты пачалі трымаць дыстанцыю адзін ад аднаго. У чацвер яны сабраліся, каб прыняць у першым чытанні папраўкі ў закон аб ахове здароўя.

"Працуем з выкананнем усіх мер бяспекі — захоўваем дыстанцыю — змянілася рассадка ў зале, дэзынфікуем рукі, піша на сваёй старонцы ў Facebook Андрэй Савіных, старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах. — Але працу спыняць не будзем".

Цікава, што пры гэтым дэпутаты, як і міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, які быў у Палаце прадстаўнікоў, не носяць ахоўныя маскі (за рэдкім выключэннем).

А вось так дэпутаты сядзелі раней / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.