Дэпутат: Беларусь павінна атрымліваць роўныя магчымасці з краінамі ЕС

Беларусь з краінамі Еўрасаюза павінна мець роўныя магчымасці. З такой заявай на прэс-канферэнцыі ў Мінску выступіў левы дэпутат Бундэстага Ілля Зайферт.
Ён адзначыў, што ва ўзаемаадносінах ЕС і Беларусі варта пазбягаць не толькі эканамічных, але і палітычных крызісаў. У Мінску дэпутат сустрэўся з намеснікам старшыні Савета рэспублікі Анатолем Рубінавым.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўнікальнага становішча Беларусі паміж Усходам і Захадам. Бакі дашлі да меркавання, што краіна можа служыць мостам для супрацоўніцтва ЕС і Расіі, адзначае “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі