Дэмакратычная моладзь павіншавала магілёўцаў са святам закаханых (фота)

Святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню закаханых, прайшло ў Магілёве. Сябры дэмакратычных маладзёжных арганізацый прапаноўвалі магілёўцам павіншаваць сваіх блізкіх і раздавалі валянцінкі.
Як паведамляе наш карэспандэнт Юрась Вітальеў, людзі ўспрынялі акцыю пазітыўна і з задавальненнем віншавалі сваіх каханых. За акцыяй, якую праводзілі "Моладзевыя Дэмакратычныя Сілы" - асацыяцыя ўсіх моладзевых арганізацый горада - назіралі міліцыянты, але яны, відаць, вырашылі не псаваць магілёўцам свята.







Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі