ДДТ 3 ліпеня прыедзе з бясплатным канцэртам у Магілёў

Гурт ДДТ перамог у галасаванні, якое праводзіў аператар сотавы Velcom у рамках акцыі "Рок супраць папсы".
Магілёўцам прапанавалі прагаласаваць за гурт ДДТ ці за А-Studio і выбраць, хто выступіць 3-га ліпеня.

Сёння стала вядома, што ў Магілёў прыедзе легенда расійскага рока — гурт ДДТ. Які выступіць на Савецкай плошчы а 18 гадзіне.

Цікава, што яшчэ да пачатку акцыі на галоўнай старонцы сайта ДДТ на 3 ліпеня стаяў канцэрт у Магілёве, але потым гэтая абвестка знікла.

На “разагрэве” ў расійскай легенды будуць гурты Sonica, Las Vegas і Naka.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі