"Дарыда" і "Лакаматыў" выбылі ў другі дывізіён чэмпіянату Беларусі па футболе

Сёння праходзяць матчы 28-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. "Дарыда" са Ждановічаў, прайграўшы ў гасцях "Смаргоні" з лікам 1:3, выбыла ў другі дывізіён чэмпіянату. Разам з ёй пайшоў і мінскі "Лакаматыў", які прайграў "Гомелю" - 0:1.
За два туры да заканчэння першынства ў камандаў не засталося нават тэарэтычных шансаў на захаванне месца ў лізе мацнейшых.

Вынікі астатніх матчаў тура: "Нафтан" - "Віцебск" - 0:0, "Нёман" - "Днепр" - 2:1, "Граніт" - "Тарпеда" - 0:0, "Савіт" - МТЗ-РІПА - 1:2, "Шахцёр" - "Дынама" (Мінск) - 0:1, БАТЭ - "Дынама" (Брэст) - 1:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі