Дар’я Домрачава выйграла бронзу ў спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне

Дар’я Домрачава заняла трэцяе месца ў спрынце на этапе Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу.
Гэта найвышэйшае дасягненне беларускай біятланісткі.

На дыстанцыі Дар’я не дапусціла ніводнага промаху і прайграла толькі Магдалене Нойнер, якая нягледзячы на штрафны круг фінішавала першай, і Каці Вільхельм. Дзякуючы бронзе Домрачава ў агульным заліку перамясцілася на 11-е месца.

Вольга Кудрашова фінішавала 22-й, Вольга Назарава – 24-й, Людміла Калінчык — 39-й, Надзея Скардзіна заняла 64-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі