Данія стала лідэрам у ЕС па крадзяжы ровараў

Данія лідыруе ў Еўрасаюзе па колькасці скрадзеных ровараў. Менавіта ровар з’яўляецца самым папулярным сродкам перасоўвання ў гэтай краіне.  Аднак злодзеі ўсё часцей скрадаюць ровары са спецыяльных стаянак, каля крамаў і станцый метро. За гэтае злачынства ў Даніі ў якасці пакарання прадугледжаны толькі штраф у памеры 250 долараў.

Тым часам выкладчыкі універсітэта Капенгагена заявілі, што злодзеі “падрываюць асновы дацкага грамадства”, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі