Кіраўнік ДНР: Перамір’яў з Кіевам больш не будзе, ідзем у наступ

Сітуацыя на Данбасе становіцца ўсё больш напружанай, баі не спыняюцца, у тым ліку і ў раёне Данецкага аэрапорта. На гэтым фоне 23 студзеня з'явілася заява кіраўніка самаабвешчанай "ДНР" Аляксандра Захарчанкі пра адмову ад перамоваў з украінскімі ўладамі.

"Спробаў размаўляць аб перамір'і з нашага боку рабіцца больш не будзе. Мы цяпер будзем глядзець, як будзе рэагаваць Кіеў. Кіеў цяпер не разумее, што мы можам наступаць на трох накірунках адначасова", — цытуе словы Захарчанкі РІА "Новости".

Паводле слоў кіраўніка "ДНР", "не будзе больш ніякіх перамір'яў, не будзе больш ніякіх ратацый. Будуць абмены палоннымі, таму што нашы хлопцы, якія знаходзяцца ў палоне — іх трэба выцягваць".

Захарчанка заявіў, што яго мэта — выйсці на мяжу Данецкай вобласці. Як вядома, частку гэтай вобласці кантралююць украінскія сілавікі.

Кіеў таксама настроены рашуча. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што "калі вораг не хоча спыняць агонь і пакуты мірных людзей, мы будзем даваць па зубах".

Фота: АР, Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі