Dances-танцы і....... “амерыканцы” (фотарэпартаж)

16-га кастрычніка ў малой зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі амерыканскі дырыжор Філіп Ламберт Сіманс і ансамбль салістаў “Класік-Авангард” прадставілі праграму класічнай амерыканскай музыкі. Імпрэза ўключала ў сябе шэдэўры такіх вядомых амерыканскіх кампазітараў як Шарль Іў, Скот Джоплін, Чарльз Айвз і Джон Філіп Соза, кожны з якіх зрабіў значны ўплыў на амерыканскую і сусветную музычную культуру Распачала праграму вядучая і ўдзельніца імпрэзы Ларыса Сімаковіч, якая распавяла пра тое, што музычны свет ніколі не губляў цікавасці да амерыканскай музыкі.




Ларыса Сімаковіч: “Музычны тэатр, а значыць, і танец застаецца адным з самых знакавых дасягненняў Амерыкі. У канцэртных залах краіны штодзённа слухаюць джаз, сімфа-, і рок-аркестры, оперную, камерную музыку, блюзы, музыку ў стылі кантры і “блю грас”. Гэтым канцэртам мы распачынаем маленькае падарожжа ў музычнае розначассе па вячэрняй Амерыцы...”




Упершыню слухачы Белдзяржфілармоніі пачулі твор Джона Філіпа Созы “Stars and Stripes Forever”, які стаў адным з самых папулярных музычных твораў усіх часоў і афіцыйным маршам Злучаных Штатаў; таксама прагучалі сусветна вядомы рэгтайм “The Entertainer” славутага Скота Джопліна і Old Man River кампазітара Джэрома Керна, які атрымаў сусветную вядомасць у выкананні Фрэнка Сінатры.




Імпрэза “Dances-танцы і....... “амерыканцы” адбылася, дзякуючы падтрымцы Амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Часовы павераны у справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур падзякаваў дырыжора Філіпа Ламберта Сіманса за ўдзел у праграмме, а таксама выказаў надзею, што такія мерапрыемствы абавязкова будуць мець працяг у хуткім часе.




Еўрарадыё мела магчымасць пагутарыць з Філіпам Ламбертам Сімансам пасля імпрэзы і даведацца аб яго адчуваннях ад супрацоўніцтва з беларускім ансамблем і ад знаходжання ў нашай краіне.




Філіп Ламберт Сіманс: “Беларусь – вельмі прыгожая краіна. І нават калі большую часткцу свайго часу я правёў разам з ансамблем на рэпетыцыях, меў магчымасць паглядзець горад і я думаю, што зараз я пачынаю разумець яшчэ больш беларускую старадаўнюю культуру і гісторыю. Для мяне візіт у Беларусь стаўся насамрэч адукацыйным і прынёс асалоду.
Я вельмі задаволены ансамблем салістаў “Класік-Авангард”, з якімі мы зрабілі гэтую праграму. Кожны ўдзельнік ансамблю – гэта саліст. Мы мелі толькі невялічкія праблемы з камунікацыяй, але ж у нас быў выдатны перакладчык. Да таго ж музыка – універсальная мова.




Для мяне досвед правядзення сумесных праграмаў не новы. Мы пачалі працаваць з “Амерыканскім музычным фестывалем у Расіі”, выступалі з вядомымі аркестрамі не толькі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, але і па ўсёй Расіі. Да таго ж у нас праводзіцца вельмі цікавая праграма абмену з Чэхіяй і Балгарыяй, зараз працуем з Босніяй і Герцагавінай. Для мяне такія праграммы маюць вельмі вялікае значэнне як для музыканта. Гэта магчымасць працаваць з найлепшымі і найярчэйшымі аркестрамі свету. Я быў бы вельмі рады вярнуцца ў Беларусь і адыграць яшчэ адну праграму ў Белдзяржфілармоніі, калі у нас гэта атрымаецца. А яшчэ ў нашых сумесных планах з амбасадай ЗША прывезці беларускую музыку ў Чыкага. Таму я хацеў бы падзякаваць Амбасадзе ЗША ў Беларусі за падтрымку і за рэалізацыю такой выдатнай міжкультурнай праграмы.”












Фота by Tarantino.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі