Даішнікі затрымалі кіроўцу Honda, у машыне якога загінулі два пасажыры (фота)

Даішнікі затрымалі кіроўцу Honda, у машыне якога загінулі два пасажыры (фота)

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі Валянціна Сянько, якога шукалі ў рамках крымінальнай справы. Пра гэта інфармуе onliner.by са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандра Герасімава.

Па словах праваахоўнікаў, затрыманага змясцілі на лячэнне ў лякарню. Там выстаўлены пост аховы. Следчыя дзеянні з яго ўдзелам будуць улічваць медыцынскія паказанні яго фізічнага стану.

Як паведамляла Еўрарадыё, аварыя адбылася позна ўвечары 25 верасня на Партызанскім праспекце ў Мінску. Аўтамабіль Honda выехаў за межы праезнай часткі і сутыкнуўся з ліхтарным слупом. Пры аварыі на месцы памерлі двое пасажыраў: 39-гадовы мужчына і 23-гадовая дзяўчына. Яшчэ адзін 32-гадовы пасажыр шпіталізаваны. Кіроўца Honda з месца аварыі ўцёк.

Фота: onliner.by

 

Даішнікі затрымалі кіроўцу Honda, у машыне якога загінулі два пасажыры (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі