ДАІ заклікае кіроўцаў Міншчыны ў ноч з 22 на 23 верасня быць гранічна пільнымі

Быць гранічна пільнымі на дарогах у ноч з 22 на 23 верасня заклікае кіроўцаў Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у Мінскай вобласці чакаюцца туманы, па паўднёва-ўсходняй частцы рэгіёна – замаразкі да мінус 2 градусаў.

Ва ўмовах кепскай бачнасці парушэнне правілаў абгону, перавышэнне хуткасці, неадпаведная дыстанцыя паміж аўтамабілямі прыводзяць да дарожна-транспартных здарэнняў, папярэджвае ДАІ.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі