ДАІ пачынае ў Мінску спецаперацыю, будуць "лавіць" п'яных пешаходаў

6 сакавіка ў Мінску ДАІ пачынае спецыяльную аперацыю "па ўпарадкаванню пешаходнага руху", а таксама папярэджанню парушэнняў правілаў дарожнага руху з боку пешаходаў. Яна мае назву "Пешаход". Адзначаецца, што пад асаблівую ўвагу патрапяць людзі, якія будуць знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення.

ДАІ тлумачыць, што менавіта вясной фіксуецца ўзрастанне пешаходнага траўматызму. І прычына не толькі ва ўмовах надвор'я ці ў адсутнасці флікераў на вопратцы, але і ў ігнараванні людзьмі правілаў дарожнага руху.

У спецаперацыі возьмуць удзел не толькі ДАІшнікі, у ёй задзейнічаюць і іншых супрацоўнікаў міліцыі. "Пешаход" працягнецца да 15 сакавіка, інфармуе партал abw.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі