Дачка Анжалікі Агурбаш прадставіць Беларусь на «Новай хвалі»?

У Маскве прайшоў паўфінал конкурсу маладых выканаўцаў “Новая хваля”.

Па выніках адбору прэтэндэнтаў ад Беларусі засталося двое: поп-рок спявачка Пуля і дачка Анжалікі Агурбаш ад першага шлюбу, Даша Ялінская.


Як паведамляюць расійскія СМІ Даша нават не была заяўленая ў паўфінал. Дзяўчына з’явілася на конкурс разам са сваім айчымам Мікалаем Агурбашам і выканала маміну песню “Белае віно і чырвонае".

У выніку журы выбрала Пулю і Дашу Ялінскую. Хто з іх, усё ж , прадставіць Беларусь на конкурсе стане вядома пазней.

Мікалай Агурбаш патлумачыў “Камсамольскай праўдзе”, што Даша не змагла прыехаць на адборачны тур у Мінску, таму што была занятая вучобай у Маскве.

Таксама ён прызнаўся, што дапамагае падчарцы ў кар’еры фінанасава, і ў фінале “Новай хвалі” бачыць толькі яе: “Акрамя Дашы я нікога не разглядаю. Я яе абажаю як спявачку. Гэта еўрапейскі ўзровень. Іншая справа, што ёй патрэбны рэпертуар, канцэртная дзейнасць. Але з крызісам усё заглухла, таму яна не вельмі вядомая як спявачка.”


Фота kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі