Да выбараў 4 месяцы – перасварыцца ці аб’яднаецца апазіцыя за гэты час?
Пра тое, ці рыхтуецца апазіцыя да парламенцкіх выбараў, гаворым з Ганнай Канапацкай і Андрэем Дзмітрыевым.
Цэнтрвыбаркам прапанаваў правесці чарговыя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 17 лістапада 2019 года. Скараціўшы такім чынам тэрмін паўнамоцтваў парламентарыяў цяперашняга склікання на год. Але сёння ў кулуарах дэмакратычнай супольнасці абмяркоўваецца іншае: афіцыйна дата выбараў да гэтага часу не названая і выбары не прызначаныя. Ці не азначае гэта, што парламенцкія выбары перанясуць на іншы тэрмін.
Ці ёсць падставы меркаваць, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў будуць прызначаныя не на лістапад, а на іншы, пазнейшы час? Якія для гэтага могуць быць падставы? Ці ёсць у апазіцыі дастакова рэсурсаў, каб эфектыўна паўдзельнічаць у гэтай выбарчай кампаніі? Ці здолеюць дэмакраты аб’яднацца напярэдадні выбараў або толькі яшчэ больш перасварацца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая і лідар кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.