Да канца года ў Беларусі зробяць пераразлік працоўных пенсій

Да канца года ў Беларусі зробяць пераразлік працоўных пенсій

Да канца гэтага года ў Беларусі адбудзецца пераразлік працоўных пенсій. Праўда, рашэнне пра яго тэрміны і памеры павышэння пакуль не прынятае, заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў на онлайн-канферэнцыі БЕЛТА.

Чыноўнік патлумачыў, што працоўныя пенсіі пераразлічваюцца ў адпаведнасці з ростам сярэдняга заробку не менш як адзін раз у год у межах сродкаў бюджэту фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Пераразлік працоўных пенсій адбываецца на падставе указаў кіраўніка дзяржавы.

Сацыяльныя пенсіі ж павышаюцца адначасова з ростам бюджэту пражытковага мінімуму, дадала начальнік галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Наталля Мурашкевіч.

Па яе словах, апошняе павышэнне сацыяльных пенсій было 1 жніўня 2017 года. На 1 верасня сацыяльную пенсію ў нашай краіне атрымлівалі 64,2 тыс. чалавек. Памер сацыяльнай пенсіі ў залежнасці ад катэгорыі атрымальніка складае ад 50% бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (у мужчын, якія дасягнулі ўзросту 65 гадоў, жанчын — 60 гадоў) да 110% БПМ (у інвалідаў I групы і дзяцей-інвалідаў пры чацвёртай ступені страты здароўя).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі