Да +33 будзе на выхадных у Беларусі

Да +33 будзе на выхадных у Беларусі

15 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. 

Уначы месцамі па краіне, а ўдзень у асобных раёнах Брэстчыны і Гомельшчыны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У ранішнія гадзіны месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. 

Уначы будзе 15-21 цяпла, удзень паветра прагрэецца ад +24 па поўначы краіны да +33 па поўдні. 

У нядзелю, 16 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі па захадзе краіны зранку і ўдзень пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе ўсходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы сіноптыкі прагназуюць 12-19 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да 20-22 са знакам "плюс". Удзень чакаецца 24-29 цяпла, па поўдні паветра прагрэецца да +30...+32.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі