Цяцерын: Азаранка рыхтуецца да фіналу Кубка федэрацыі

Цяцерын: Азаранка рыхтуецца да фіналу Кубка федэрацыі

Старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын разлічвае на ўдзел Вікторыі Азаранкі ў фінальным матчы Кубка федэрацыі супраць зборнай ЗША. Спаборніцтвы пройдуць 11-12 лістапада на "Чыжоўка-Арэне". Пра свае надзеі Цяцерын распавёў у праграме "PRO спорт. Вынікі" на тэлеканале "Беларусь 5".

Чакаецца, што на фінальным матчы Кубка федэрацыі будуць прысутнічаць каля 300 VIP-персон, піша "Прессбол". Гэта дырэктарат Кубка Дэвіса, прадстаўнікі еўрапейскай тэніснай федэрацыі, а таксама міжнароднай федэрацыі. 

Цяцерын нагадаў, што напрыканцы кастрычніка Азаранку чакаюць судовыя слуханні наконт апекі над сынам. Яны пройдуць у ЗША. "Рашэнне будзе прымацца згодна з амерыканскім заканадаўствам. Сама Віка прызнаецца, што вядзе падрыхтоўку да матчу супраць каманды ЗША. Што ж, будзем спадзявацца, што адвакаты спрацуюць прафесійна і ўдача апынецца на нашым баку", — заявіў кіраўнік тэніснай федэрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі