ЦВК растлумачыў, калі павінны прайсці выбары ў парламент

ЦВК растлумачыў, калі павінны прайсці выбары ў парламент

Цэнтрвыбаркам даў свае тлумачэнні, у якія тэрміны павінны прайсці выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання. Паводле выбарчага заканадаўства, выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаюцца кіраўніком краіны не пазней за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней як за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў палаты дзеючага склікання.

Ранейшыя выбары ў Палату прадстаўнікоў праводзіліся 23 верасня 2012 года, а першае пасяджэнне дэпутатаў гэтага склікання адбылося 18 кастрычніка 2012 года. Такім чынам, чатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў ніжняй палаты парламента заканчваецца 17 кастрычніка 2016 года, а выбары ў яе павінны прайсці не пазней за 17 верасня.

У сувязі з тым, што выбары ў Беларусі праходзяць па нядзелях, то гранічным тэрмінам будзе 11 верасня 2016 года.  

Выбары ў Савет Рэспублікі новага склікання таксама прызначаюцца кіраўніком краіны не пазней за 4 месяцы і праводзяцца не пазней за 30 дзён да завяршэння паўнамоцтваў верхняй палаты парламента дзеючага склікання. Тэрмін паўнамоцтваў Савет Рэспублікі заканчваецца 18 кастрычніка. Адпаведна, выбары сенатараў новага склікання пройдуць не раней за 18 чэрвеня і не пазней за 18 верасня. 
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі