Cудзяць экс-кіраўніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама (фота)

Cудзяць экс-кіраўніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама (фота)

У Мінску судзяць экс-кіраўніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама. Андрэя Стрыжака абвінавачваюць у атрыманні хабару паўторна, у буйным памеры (ч. 2 арт. 430 КК). Працэс пачаўся 10 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы.

Стрыжак быў затрыманы ў канцы чэрвеня мінулага года супрацоўнікамі КДБ. У той час было заяўлена пра раскрыццё буйной карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя, затрымалі дзясяткі чалавек.

У пятніцу ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца разгляд гучнай карупцыйнай справы, па якой праходзяць былы намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі і экс-галоўны ўрач 12-й гарадской клінічнай стаматалагічнай паліклінікі сталіцы Уладзімір Краўчонак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі