Columbia Records выпусціць усе альбомы Боба Дылана

Columbia Records ў лістападзе плануе выпусціць велізарны бокс-сэт з усімі альбомамі Боба Дылана. У кампіляцыю “Bob Dylan Complete Album Collection: Vol One” увойдзе 35 пласцінак музыкі, пачынаючы з дэбютніка 1962 года і заканчваючы LP “Tempest”, што выйшаў у мінулым годзе.

Да таго ж, у складанку ўвойдуць яшчэ 6 канцэртных альбомаў Дылана, а таксама неальбомныя сінглы, запісы, зробленыя для кіно і іншае.

Цікава, што апроч кампакт-дыскаў, складанка выйдзе на флэшцы ў выглядзе гармонікі. Праўда, спыняцца на гэтым Columbia Records не збіраецца. Паралельна кампанія рыхтуе кампіляцыю “The Very Best of Bob Dylan”, а ў наступным годзе прыхільнікі парадуюцца другой частцы альбомнай калекцыі пладавітага Дылана.

Фота: fooz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі