Coldplay папрасілі прабачэння ў прыхільнікаў

Музыкі гурта Coldplay папрасілі прабачэння перад сваімі паўднёаамерыканскімі фэнамі за дарагавізну квіткоў на свае канцэрты. Зараз гурт знаходзіцца ў туры па краінах Паўднёвай Амерыкі і час ад часу іграе перад напаўпустымі залямі, справа ў тым, што іх прыхільнікі ў такіх краінах, як Чылі і Мексіка, не могуць дазволіць сабе заплаціць месячны заробак за квіток на канцэрт.

Як заявіў франтмэн Coldplay Крыс Марцін пасля выступлення каманды 16 лютага ў сталіцы Чылі Санцьяга, музыкі проста “не пацікавіліся сітуацыяй у рэгіёне, і толькі цяпер зразумелі, якія дарагія квіткі для мясцовых жыхароў”.

Пасля чаго Coldplay адразу папрасіў прабачэння перад прыхільнікамі, якія былі вымушаныя адмовіцца ад наведвання канцэртаў”.

Дадам, што кошт квіткоў паўднёваамерыканскага тура Coldplay вагаецца ў дыяпазоне ад 10 да 50 доллараў. Не гледзячы ні на што, музыкі працягнуць сваё турнэ, які скончыцца 3 сакавіка канцэртам у Мехіка.

І яшчэ, калектыў абяцаў прадставіць фэнам матэрыял свайго новага, яшчэ не выдадзенага альбома, але да гэтага часу яны абмяжоўваліся выкананнем ужо вядомых слухачам песен.


Фота — www.pbs.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі