Ціханоўская заклікала дэмакратычныя сілы да кансалідацыі

Святлана Ціханоўская заклікала беларускія дэмакратычныя сілы да кансалідацыі. 8 жніўня яна выступіла канферэнцыі "Новая Беларусь" у Вільні. Яе прамова была даволі самакрытычнай. Напрыклад, Ціханоўская згадала, як яе толькі не называюць апошнім часам (у тым ліку і "брытанскай каралевай").

"Каб саўладаць з гэтай адказнасцю, недастаткова аднаго чалавека, — гаварыла Святлана Ціханоўская. — ...Наша мэта — знайсці выхад з крызісу, а зрабіць гэта можна толькі разам і пры падтрымцы большасці... Задача — стварыць працуючае аб'яднанне, не дазволіць рэжыму, прапагандзе раз'яднаць нас... Мы павінны стварыць калектыўны орган кіраўніцтва і прыняцця рашэнняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.