Ціханоўская наведае Берлін і можа сустрэцца з Меркель

Ціханоўская наведае Берлін і можа сустрэцца з Меркель

Святлана Ціханоўская распавяла міжнароднаму французскаму радыё, што ў яе запланаваная сустрэча з канцлерам Германіі Ангелай Меркель. Яна мусіць прайсці на наступным тыдні.

"[Сустрэча] з кабінетам Ангелы Меркель,гаварыла Ціханоўская. — А таксама шэраг іншых сустрэч у Еўропе".

Святлана Ціханоўская сказала, што некаторыя сустрэчы будуць праходзіць анлайн. Паводле яе слоў, мэта гэтых кантактаў — пошук мірнага вырашэння сітуацыі ў Беларусі.

Як паведамляе ТАСС, Святлана Ціханоўская наведае Берлін 5-6 кастрычніка. Яе сустрэча з канцлерам Германіі разглядаецца, але не пацверджана.

У аўторак у Вільні адбылася сустрэча прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і Святланы Ціханоўскай. Макрон спадзяецца, што дзякуючы падключэнню АБСЭ ўдасца распачаць дыялог паміж уладамі Беларусі і апазіцыяй. Ён запрасіў Ціханоўскую ў Парыж выступіць перад французскім парламентам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі