Макрон запрасіў Ціханоўскую ў Парыж

Макрон запрасіў Ціханоўскую ў Парыж

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон спадзяецца, што дзякуючы падключэнню АБСЭ ўдасца распачаць дыялог паміж уладамі Беларусі і апазіцыяй. Пра гэта ён заявіў 29 верасня пасля сустрэчы ў Вільні з Святланай Ціханоўскай.

"Мы, еўрапейцы, зробім усё магчымае, каб дапамагчы, скарыстаемся пасярэдніцтвам АБСЕ, каб дамагчыся прагрэсу, цытуе словы Макрона ТАСС. — Мы будзе дзейнічаць... Зробім, паверце, усё, што можам".

Французскі прэзідэнт падкрэсліў, што цяпер для падтрымкі беларусаў "неабходны прагматызм".

Як стала вядома, Макрон запрасіў Ціханоўскую ў Парыж выступіць перад французскім парламентам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі