Вы тут

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Чэхіі

Андрэй Бабіш і Святлана Ціханоўская / twitter.com/andrejbabis

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Чэхіі Андрэем Бабішам. Пра гэта прэм'ер напісаў у Twitter і выклаў фота. Бабіш піша, што запэўніў беларускага палітыка: яго краіна падтрымае барацьбу беларусаў за свабоду і правы чалавека.

Ён дадаў, што Чэхія падтрымлівае Беларусь (беларускія дэмакратычныя сілы) канкрэтнымі крокамі.

Раней Ціханоўская сустракалася з прэзідэнтам Чэхіі Мілашам Земанам.

Расійскія СМІ звяртаюць увагу, што ў Чэхіі Святлана Ціханоўская атрымала паліцэйскую ахову, і гэта звязана "з павышанымі рызыкамі для яе бяспекі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.