Вы тут

Ціханоўская: што Лукашэнка будзе рабіць у Расіі, гандляваць незалежнасцю?

Аляксандр Лукашэнка ў Купалаўскім тэатры перад адлётам у РФ / БЕЛТА

Святлана Ціханоўская выказалася наконт "рабочага візіту" Аляксандра Лукашэнкі ў Расію. 22 лютага ў яго сустрэча ў Сочы з Уладзімірам Пуціным, але ён паляцеў туды ўжо ў пятніцу. Нават расійскія прапагандысты кпяць з гэтага.

"Лукашэнка паляцеў у Расію, — піша Ціханоўская. — Што ён там будзе рабіць? Гандляваць нашай незалежнасцю? Маліць [расійскага прэзідэнта] аб новых крэдытах для падтрымання машыны рэпрэсій? Пераконваць Пуціна, што ў яго ўсё пад кантролем?".

Святлана Ціханоўская лічыць, што "ніякага кантроля няма ўжо 7 месяцаў", а ўвеcь свет бачыць, "якім маштабам неапраўданага гвалту рэжым спрабуе ўтрымацца на плаву".

"Ён страціў легітымнасць, сваімі рукамі стварыў палітычны крызіс у краіне, а эканоміку Беларусі падвёў да сапраўднай прорвы, — піша Ціханоўская. — І сістэма пачала раз'ядаць сама сябе знутры".

Апазіцыйная дзеячка перакананая, што асуджаныя актывісты, журналісты, лекары "не будуць сядзець усе гэтыя выдуманыя тэрміны і выйдуць значна раней".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.