Ці гатовая Літва ахвяраваць сваім ВУП дзеля санкцый супраць Беларусі?

Ці гатовая Літва цярпець страты? / dispatchnewsdesk
Ці гатовая Літва цярпець страты? / dispatchnewsdesk

Грамадская думка Літвы гатовая да таго, што санкцыі ў дачыненні да Беларусі паўплываюць на літоўскі ВУП, кажа ў гутарцы з Еўрарадыё эксперт літоўскага Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Максімас Мілта.

Яшчэ некалькі месяцаў таму Літоўскі банк Літвы падрыхтаваў даследаванне, у якім паказана, якія фінансавыя наступствы можа мець поўнае заканчэнне эканамічных сувязяў з Беларуссю.

Вынік быў наступны: мінус 0,9% ВУП за тры гады. Паўпрацэнта Літва страціць у першы ж год.

"Вядома, гэта шмат. Але гэта не той маштаб, які павінен быць перашкодай. Гэты ўплыў будзе адчувацца ў канкрэтных галінах эканомікі: порт Клайпеды і транспартны сектар. Але гэта не той выклік, з якім не можа справіцца літоўская эканоміка", — кажа Мілта.

Грамадская думка ў гэтым сэнсе кансалідаваная, кажа суразмоўца Еўрарадыё. А пазіцыю апанентаў называе "маргінальнай".

Ці далучыцца Літва да новых магчымых санкцый у дачыненні да Беларусі? Пра гэта Мілта разважае ў эфіры Еўрарадыё.

Падрабязнасці ў эфіры Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі