Ці дапаможа Байдэн Беларусі і ці патрэбныя нам свае ВНУ за мяжой — эфір

Паліна Прысмакова / Еўрарадыё

Паліна Прысмакова / Еўрарадыё

Нечаканы візіт прэзідэнта ЗША ў Кіеў і агучаныя Байдэнам падчас сустрэчы з Зяленскім памеры дапамогі Украіне ў вайне з расійскімі акупантамі ўражваюць. Адзінае, узнікаюць перасцярогі, ці не адыдзе на фоне вайны пытанне Беларусі для заходніх палітыкаў на задні план… Што праўда, дамова Святланы Ціханоўскай са спікеркай палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэласі, што тая наведае канферэнцыю да Дня Волі ў Вашынгтоне 23 сакавіка, дае надзею, што цікавасць да нашай краіны ўдасца захаваць.


Ці застаецца Беларусь у полі зроку амерыканскіх палітыкаў і як магчыма падтрымаць іх цікавасць да нашай краіны? Чым рэальна можа дапамагчы сёння ЗША беларускім дэмакратычным сілам для найхутчэйшай змены лукашэнкаўскага рэжыму? Ці магчыма стварыць за мяжой сістэму беларускай адукацыі са школ і ВНУ і ці патрэбна гэтым займацца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Атлантычнага ўніверсітэта Фларыды (Маямі, ЗША), сяброўка Рады БНР Паліна Прысмакова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі