Вы тут

Ці дапаможа арт-фестываль абараніць бараўлянскі лес ад высечкі

yandex.by/maps

У суботу, 14 верасня, у пасёлку Вопытны, што каля Бараўлян, пройдзе арт-фестываль "Лес". Яго мэта — прыцягнуць увагу да высечкі лесу ў Бараўлянах і іншых кутках Беларусі. Пра тое, чым будзе адметны фэст і ці можа ён паспрыяць рашэнню ўладаў адмовіцца ад будоўлі на месцы лесу школы і дзіцячага садка, расказваюць арганізатаркі івэнту Марыя Вайтовіч і Ірына Штыркіна.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".