Вы тут

Ці дапаможа апазіцыі перамагчы на выбарах адстаўка Ярмошынай?

Ілля Дабратвор і Анатоль Лябедзька ў студыі Еўрарадыё

Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька стварыў петыцыю з патрабаваннем адстаўкі старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. Пераважная большасць і палітыкаў, і палітолагаў падтрымала гэтую ініцыятыву. Але не ўсе. “Замяні Ярмошыну на любога іншага чалавека, і нічога не зменіцца — так пабудаваная сістэма”, — напісаў пасля сустрэчы з Ярмошынай праваабаронца Павел Левінаў. Такога ж меркавання прытрымліваецца і шэраг іншых палітыкаў.

Ці залежаць ад старшыні ЦВК вынікі выбараў і ці зможа яе адстаўка змяніць сітуацыю? Ці існуе методыка, з дапамогай якой можа перамагчы на выбарах прадстаўнік дэмакратычнай апазіцыі? Няўдзел ці ўдзел апазіцыі ў выбарах працуе на “легітымізацыю рэжыму”?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктар цэнтра даследаванняў і прагнозаў развіцця “Еўрапейскі дыялог” экс-старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і кіраўнік мінскай раённай арганізацыі БНФ Ілля Дабратвор.